З гродзенскіх двароў прыбралі 325 “падснежнікаў”
Прыбіраць іх пачалі пасля ўступлення ў дзеянне ўказа “Пра меры па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх наступнай утылізацыі”.
Кінутыя гаспадарамі аўто выяўляюць камунальныя службы
ЖЭС інфармуе УЖРЭП, далей – адміністрацыю раёна. Прадстаўнікі адміністрацыі накіроўваюць запыт ў Дзяржаўтаінспекцыю, якая на пошук уладальнікаў дае 15 дзён.
Калі гаспадары знойдзеныя, ім даецца месяц, каб прыбраць няспраўную машыну з двара. Калі гаспадары гэтага не зробяць, транспартны сродак вывязуць на штрафстаянку на вуліцы Курчатава.
Цягам 3 месяцаў машыну адтуль яшчэ можна забраць, калі ж не – суд выносіць рашэнне пра тое, што аўтамабіль гаспадара не мае, і яго перапрацоўваюць.
Усе выдаткі за эвакуацыю і плату за штрафстаянку прымусяць аплаціць былога ўладальніка.
У Ленінскім раёне на сёння застаўся адзін кінуты аўтамабіль, у Кастрычніцкім – больш за 170. У пачатку года ў Гродне было каля 1000 “забытых” у дварах машын.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://www.ikar-kch.ru