У цэнтры Гродна прадаюцца гістарычныя будынкі

|

Тры з іх будуць выстаўленыя на продаж 10 верасня, піша vgr.by .

Усе яны пабудаваныя больш за 100 гадоў таму, але гісторыка-культурнай каштоўнасцю не прызнаныя.

Гарадзеншчына мае шанец стаць прыярытэтнай інвестзонай для ізраільскага бізнеса

|

Пра гэта кажа міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў, які наведаў Гродна з працоўным візітам.

Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў

|

Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок  – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16″, дзе ты атрымаеш новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін.

Школьнікі з Гродна выратавалі чалавека

|

Гарадзенскія школьнікі Павел Цынеўскі і Максім Мухляда падчас адпачынку выратавалі паляка, які тануў у Балтыйскім моры. Хлопцы адпачывалі на польскай Балтыцы ў летніку, арганізаваным каталіцкай парафіяй Маці Божай Вострабрамскай (Аўгустовак).

У кішэнях нашых кандыдатаў

|

У Гродзенскай вобласці 34 кандыдаты будуць змагацца за 13 месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Імёны гэтых людзей вядомыя, у друку з’явіліся звесткі пра іх заробкі і маёмасць, якой яны валодаюць. Нават гэта сухая інфармацыя гаворыць пра многае.

У Беласток паедзем з перасадкамі

|

Тры тыдні запар у працоўныя дні верасня на адрэзку Чорная Беластоцкая (Czarna Białostocka) – Беласток цягнікі будуць заменены на аўтобусы. Нязручнасці выкліканы мадэрнізацыяй лініі.

«ПрайдзіСвет» прапануе перакласці аўтараў «біт-пакалення»

|

Перакладчыкі з Гарадзеншчыны могуць паўдзельнічаць ў конкурсе мастацкага перакладу ад часопіса «ПрайдзіСвет». На конкурс абраны творы амерыканскіх паэтаў, празаікаў ды музыкаў 50 – 70 гадоў мінулага стагоддзя.

Амерыканскі навуковец даследуе беларускую мову

|

Выкладчык Універсітэта Брандайс з Бостану Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне «моўных аўтабіяграфій» і моўных упадабанняў беларускамоўнай студэнцкай моладзі ва ўзросце да 25 гадоў.

Гродзенскія праваахоўнікі занепакоеныя распаўсюдам дэструктыўных рухаў

|

Пракуратура вобласці і УУС аблвыканкаму занепакоеныя тым, што ў вобласці зноў фіксуюцца злачынствы, якія ўчыняюць адэпты сект і новых рэлігійных рухаў, што “шкодзяць здароўю і маральнасці насельніцтва”, піша belta.by

Гродзенскія школы паўдзельнічаюць у эканамічным эксперыменце

|

Гродзенская гарадская гімназія, СШ №№7, 23 і 27 увайшлі ў спіс навучальных устаноў, на базе якіх Міністэрства адукацыі адпрацуе новы падыход да фінансавання, піша http://kp.by.