Гродзенскія школы паўдзельнічаюць у эканамічным эксперыменце

|

Сутнасць эксперымента ў тым, што грошы на кожную сярэднюю навучальную ўстанову будуць выдзяляцца індывідуальна.

Сума будзе наўпрост залежыць ад колькасці вучняў: на кожнага школьніка вылучаецца пэўная сума, куды ўваходзяць і заробкі настаўнікаў, і набыццё навучальных матэрыялаў, і аплата паслуг сувязі, рамонт абсталявання і г.д.

Такім чынам, чым больш вучняў мае школа, тым больш грошай атрымлівае.  Паводле міністэрства адукацыі, дзякуючы гэтаму заробкі найлепшых настаўнікаў могуць павялічыцца ажно ў 2,3 раза.

 

У прынцыпе, навучальныя ўстановы павінны супернічаць паміж сабой, змагацца за вучняў, аднак ці будзе працаваць новая схема ва ўмовах, калі ў некаторых навучальных установах проста няма месцаў, і бацькі часам вымушаныя аддаваць дзіця ў тую школу, якая яго прыме.

 

Эксперымент распачнецца з 1 студзеня 2013 года. У ім возьмуць удзел 17 навучальных устаноў па ўсёй Беларусі.