Шансон і аўтарскую песню зайграюць у “Вайцюшках”

|

Фестываль шансону і аўтарскай песні адбудзецца 3–4 жніўня на хутары “Вайцюшкі” ў Наваградскім раёне. Удзел у імпрэзе, акрамя гаспадара Зміцера Вайцюшкевіча, возьмуць вядомыя барды Зміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч.

Пілігрымы з Гродна накіруюцца ў Навагрудак

|

29 ліпеня распачнецца ІІІ Пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак, якая пройдзе да месца расстрэлу і пахавання благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка.

Па Віліі сплаўлялі кантрабанду

|

На рацэ Віліі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, пагранічным нарадам затрыманы плыт з цыгарэтамі агульнай колькасцю 70 карабоў.

Раварыстка з Брэста спужалася бел-чырвона-белага сцяга

|

Падчас транспрамежнага велапрабегу “Еўропа без межаў” адбыўся інцыдэнт з бел-чырвона-белым сцягам. Адна з удзельніц сарвала яго з ровара іншага ўдзельніка.

Гарадзенская трупа выступіла на буйным польскім фестывалі

|

Гарадзенскі абласны тэатр лялек узяў удзел у фестывалі “Еўрапейскі стадыён культуры”, які прайшоў у польскім горадзе Жэшаў з 28 па 30 чэрвеня.

Будынкі чакаюць гаспадароў за мінімальны кошт

|

У двух раёнах Гарадзеншчыны прадаюцца аб’екты коштам у адну базавую велічыню – 100 тысяч рублёў. Умовы продажу: увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот і стварэнне новых працоўных месцаў.

Распачынаецца летні сезон пілігрымак

|

Сёлета з 8 па 13 ліпеня і з 2 па 5 жніўня адбудуцца пілігрымкі з Гродна ў Санктуарый Маці Божай у Тракелях ды ў Санктуарый Езуса Журботнага ў Росі адпаведна.

Для дзяцей з Альшанкі адновяць садок ля “Брэста”

|

170 дашкольнікаў з Вішняўца і Альшанкі будуць наведваць садок №76, які ў 2004 годзе быў зачынены з-за недахопу дзяцей і праблем з напаўняльнасцю.

Купалле са Зміцерам Вайцюшкевічам пройдзе на Наваградчыне

|

Традыцыйны купальскі абрад адбудзецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня і пройдзе ў аграсядзібе “Вайцюшкі” пад кіраўніцтвам гурта Guda.

Пабачыў свет другі зборнік паэзіі Яўгена Петрашэвіча

|

Днямі выйшла з друку другая кніга вершаў гарадзенскага паэта і кампазітара Яўгена Петрашэвіча. Паэтычны зборнік “Віншаванкі” складаецца з сямі раздзелаў, уключае ў сабе фатаздымкі з асабістага архіва аўтара.