У крэйдавых кар’ерах Краснасельскага загінуў чалавек

|

У выніку няшчаснага выпадку ў крэйдавым кар’еры радовішча “Калядзічы-2” праводзіцца праверка па факце гібелі машыніста бульдозера, жыхара пасёлка Краснасельскага 1979 г. н., які быў збіты экскаватарам. Трагедыя здарылася 23 жніўня прыблізна каля 10.00

Дзіцячую кінастужку здымаюць у Жалудку

|

Дзіцячы кінафільм “Кіндэр – Вілейскі прывід”, здымкі якога праходзяць у маёнтку князяў Святаполкаў-Чацвярцінскіх у Шчычынскім раёне, гледачы пабачаць ў наступным годзе. За аснову фільма ўзяты знакаміты сюжэт Оскара Уальда.

У выніку ДТЗ загінула дзіця

|

Учора прыблізна каля 15-й гадзіны на Індурскай шашы недалёка ад павароту на вуліцу Паўднёвая, пад колы аўтамабіля трапіў 7-гадовы хлопчык.

Навукоўцаў клічуць на VII Гарадзенскія чытанні

|

У першую сераду верасня ў гарадской абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага пройдуць сёмыя Гарадзенскія чытанні, якія прымеркаваны да 150-годдзя з пачатку выдання газеты “Мужыцкая праўда”.

Беларускія арнітолагі будуць “ганяцца за птушкамі” ў верасні

|

Сёлета IX чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі “Birdrace-2012”, працягласць якога складае дванаццаць гадзін, адбудзецца 8 верасня. Спаборніцтвы пачнуцца а 06.00 і будуць працягвацца да 18.00

Беларускі этап конкурса ад Вікіпедыі стартуе ў верасні

|

Цягам верасня ў Беларусі пройдзе фотаконкурс “Вікі любіць славутасці”, які сёлета праводзіцца ў больш як 30 краінах свету. Беларускі конкурс адначасова з’яўляецца часткай агульнасусветнага конкурса Wiki Loves Monuments.

Пяць новых аб’ектаў адукацыі адчыняць на Гарадзеншчыне

|

Да пачатку навучальнага года ў вобласці адчыняць дашкольную ўстанову ў Ашмянах, навучальна – педагічны комплекс “Дзіцячы садок – школа” ў вёсцы Лелюкі Іўеўскага раёна, дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Астрыне ды 2 дзіцячых садка ў Гродне.

Кантрабанду з Польшчы везлі праз Літву

|

У Пункце пропуску “Прывалка”, што на мяжы з Літвой, гарадзенскія мытнікі затрымалі партыю адзення амаль на 750 млн рублёў.