Завяршыць прывакзальную плошчу прапануюць гарадзенцам

|

Рэканструкцыя прывакзальнай плошчы набліжаецца да свайго завяршэння і цэнтральнае месца на ёй зойме дэкаратыўная скульптурная кампазіцыя. Выказаць сваю прапанову наконт таго, што гэта павінна быць, можа любы гарадзенец.

Гарадзенцам распавядуць пра саветызацыю краіны

|

Працу гарадзенскага гісторыка Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі” прэзентуюць 14 верасня ва ўнутраным дворыку на Будзёнага 48а. Разам з аўтарам ўдзел у прэзентацыі возьме галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў, які прадставіць апошнія навінкі аднаіменнага выдавецтва.

На Гарадзеншчыне ўзнікне габрэйскі культурны цэнтр

|

Непадалёк вёскі Радунь Воранаўскага раёна ствараецца габрэйскі культурна-гістарычны цэнтр. Ідэя стварэння такога цэнтра ўзнікла ў 2010 годзе пасля сустрэчы кіраўніцтва вобласці з прадстаўнікамі ізраільскай кампаніі “Марэшэт Хафэ Хаім”.

На Гарадзеншчыне затрымалі браканьераў

|

У памежнай зоне непадалёк вёскі Зацішша памежнікамі сумесна з прадстаўніком Гродзенскай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету затрыманы браканьеры.

Школьнікі з Гродна выратавалі чалавека

|

Гарадзенскія школьнікі Павел Цынеўскі і Максім Мухляда падчас адпачынку выратавалі паляка, які тануў у Балтыйскім моры. Хлопцы адпачывалі на польскай Балтыцы ў летніку, арганізаваным каталіцкай парафіяй Маці Божай Вострабрамскай (Аўгустовак).

У Беласток паедзем з перасадкамі

|

Тры тыдні запар у працоўныя дні верасня на адрэзку Чорная Беластоцкая (Czarna Białostocka) – Беласток цягнікі будуць заменены на аўтобусы. Нязручнасці выкліканы мадэрнізацыяй лініі.

«ПрайдзіСвет» прапануе перакласці аўтараў «біт-пакалення»

|

Перакладчыкі з Гарадзеншчыны могуць паўдзельнічаць ў конкурсе мастацкага перакладу ад часопіса «ПрайдзіСвет». На конкурс абраны творы амерыканскіх паэтаў, празаікаў ды музыкаў 50 – 70 гадоў мінулага стагоддзя.

На Гарадзеншчыне супрацоўнік КДК затрыманы за махлярства і хабар

|

Старэйшы інспектар ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па Гродзенскай вобласці затрыманы супрацоўнікамі КДБ пры атрыманні ім хабару ў 570 даляраў ЗША.

Архіўныя нумары “Нашага слова” абвешчаны ў вышук

|

Беларуская інтэрнэт – бібліятэка Kamunikat.org звяртаецца да чытачоў “Нашага слова” з просьбай ў дапамозе збору папяровых асобнікаў газеты пачынаючы з 1990 года.

На Ваўкавышчыне 4 месяцы будзе абмежаваны продаж алкаголю

|

З 1 верасня бягучага года да 1 студзеня 2013 г. у Ваўкавыскім раёне будзе ўведзена забарона на продаж пладова – ягадных вінаў. Рэалізацыя іншых спіртных напояў у гандлёвых кропках за выключэннем бараў, рэстаранаў і кавярняў, будзе абмежаваная.