На Гарадзеншчыне супрацоўнік КДК затрыманы за махлярства і хабар

|

Як паведамляе БелаПАН, напрацягу года супрацоўнік фінансавай міліцыі неаднаразова атрымліваў у якасці хабару розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і грошы за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спынення расследавання крымінальнай справы распачатай у дачыненні да аднаго з жыхароў Гродна.

 

Упраўленне Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да затрыманага распачало справу па прыкметах злачынства прадугледжанага па ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК (падбухторванне і дача хабару).

 

Па выніках правядзення аператыўна-следчых дзеянняў супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, у дачыненні да старэйшага інспектара распачата яшчэ адна крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства) КК РБ.

 

Здымак http://www.zhitomir.info