«ПрайдзіСвет» прапануе перакласці аўтараў «біт-пакалення»
Перакладчыкам прапануюць англамоўныя вершы Лоўрэнса Ферлінгеці, Чарлза Букоўскі, Дэніс Левертаў і Рычарда Бротыгана, а для франкафонаў — тэкст песні Сержа Генсбура.
Конкурс прымеркаваны да новага нумару выдання.
Спампаваць тэксты для перакладаў можна тут.
Пераклады прымаюцца на электроны адрас рэдакцыі rada@prajdzisvet.org з пазнакай “Конкурс”.
Паводле prajdzisvet.org