У чэмпіянаце па пажарным спорце возьмуць удзел каманды з ўсёй Беларусі

|

Ад сёння і да пятніцы (уключна) ў Гродне праходзіць рэспубліканскі чэмпіянат фізкультурна – спартыўнага аб’яднання “Дынама” па пажарна – выратавальным спорце.

У Гродне ўсталявалі шыльду да дня народзінаў Быкава

|

Сёння сусветнавядомаму пісьменніку Васілю Быкаву споўнілася б 89 гадоў. З гэтай нагоды гісторыкі, краязнаўцы і проста неабыякавыя гарадзенцы, пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Гавары праўду”, штогод нагадваюць пра гарадзенскія адрасы Быкава.

Больш за 300 прадпрымальнкаў возьмуць удзел у форуме ў Беластоку

|

Улада, буйныя прадпрыемствы, у тым ліку “Гродна Азот”, Гродзенскі мясакамбінат, і прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу возумуць удзел у XVIІ Беларуска–польскім форуме “Добрасуседства 2013”, што пройдзе 26-27 чэрвеня ў Беластоку.

Раварысты з трох краін праедуць праз Гродна

|

Транспамежны велапрабег “Еўропа без межаў” пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры.

Палова хабараў мытнікам – на Берасцейшчыне, на Гарадзеншчыне – 20%

|

За пяць месяцаў 2013 года на Гарадзеншчыне зафіксавана 40 спроб дачы хабару мытнікам. У гарадзенскай мытні – 29 выпадкаў, Ашмянскай – 11. Тым часам у Берасцейскай мытні – ажно 97 выпадкаў з 192 па краіне.

У Абухаве збяруцца драг-рэйсеры з шасці краін

|

22 чэрвеня ў аэрапарту Гродна адбудуцца заезды на 1.4 мілі ў межах Чэмпіянату Беларусі па драг-рэйсінгу і Усходнееўрапейскай серыі па драг-рэйсінгу. Удзел у Чэмпіянаце возьмуць пілоты з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі.

Каля Друскенік пабачылі рэдкую птушку – лапландскую саву

|

Гэта раскошная птушка была заўважана ў Дзукійскім нацыянальным парку галоўным географам дырэкцыі Чэпкяляйскага дзяржаўнага прыроднага рэзервату.

Гарадзенскую “Пікавую даму” пакажуць у Літве

|

Гарадзенскі тэатр лялек выступіць у конкурснай частцы фестываля ў Друскеніках са спектаклем “Пікавая дама”. Першы міжнародны тэатральны фестываль “VASARA – 2013” пройдзе з 13 ліпеня па 10 жніўня.

Фэст прысвечаны Каліноўскаму пройдзе на Астравеччыне

|

Віктар Шалкевіч, “Людзі на балоце” ды іншыя беларускія гурты, выканаўцы і літаратары збяруцца 22 чэрвеня на адным фэсце, што пройдзе на возеры Кайміна ў Астравецкім раёне. Музычна–літаратурны фестываль прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага. 

Летнія музычныя вечары пройдуць у парку Жылібера

|

Штосуботу напрацягу чэрвеня ў гарадскім парку імя Жылібера жыхарам і гасцям горада прадставяць культурна – забаўляльную праграму з удзелам гарадзенскіх калектываў.