У Гродне ўсталявалі шыльду да дня народзінаў Быкава

|

Побач з тымі дамамі, дзе жыў пісьменнік усталёўваюцца шыльды.

 

Па словах актывіста “Гавары праўду” Дзмітрыя Бандарчука, гэта натуральна, што людзі ганарацца тым, што жывуць у адзін час ці ў адным месцы са славутымі асобамі.

 

“Для Гродна Васіль Быкаў адзін з самых знакамітых і таленавітых прадстаўнікоў, які вядомы ва ўсім свеце. Але для нас важна і тое, што ў любыя часы і на розных пасадах, для Быкава галоўнымі рэчамі па жыцці былі людзі і праўда. І мы ганарымся быць яго паслядоўнікамі па жыцці”.


Аднойчы Быкаў напісаў, што Гродна – гэта горад, які “гэтак грунтоўна і на шмат год прычыніўсяя да майго чалавечага лёсу” (В. Быкаў. Доўгая дарога дадому). У 2010 годзе ў Гродне было сабрана больш за 7 тысяч подпісаў гарадзенцаў за тое, каб назваць адну з цэнтральных вуліц у гонар паэта.

 

Як лічыць Дзмітрый Бандарчук, пакуль такой вуліцы няма, а утрымліваць музей Васіля Быкава ў нармальным стане немагчыма, то застаецца ўшаноўваць памяць пра паэта і яго жыццё ў горадзе праз “неафіцыйную” мемарыялізацыю.

 

Здымкі прадстаўлены кампаніяй “Гавары праўду”