Фэст прысвечаны Каліноўскаму пройдзе на Астравеччыне

|

На фэсце выступяць барды: Зміцер Бартосік і Таццяна Матафонава (Мінск), Віктар Шалкевіч (Гродна), Алесь Наркевіч (Вілейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса).

 

Паэтычную частку забяспечаць: Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка.

 

Чакаецца выступ гуртоў і выканаўцаў: “1863” і Тарас Кучынскі-Паравы з Мінску, “Людзі на балоце” і Алесь Дзянісаў з Гродна, PAWA і Юрась Панкевіч, “Альта Ментэ” і Кацярына Ваданосава, “Балцкі Субстрат” і Максім Іўкін з Мінску.

 

Каб даехаць да месца правядзення, возера Кайміна, трэба павярнуць з трасы Р-45 (Полацк-Вільня)  ў вёску Вялікая Страча, праз 7 км у вёсцы Спонды збочыць на вёску  Кайміна Горная, і праз 4 км гравейкі вы ля возера.

 

Пачатак мерапрыемства а 16.00, заезд пачнецца а 13.00

 

Для тых, хто плануе застацца на возеры да раніцы, будзе прапанаваны прагляд фільмаў.

 

Паводле www.tio.by