Палова хабараў мытнікам – на Берасцейшчыне, на Гарадзеншчыне – 20%

|

Прэс-цэнтр Дзяржаўнага мытнага камітэту прыводзіць прыклад узбуджэння крымінальнай справы супраць грамадзяніна Казахстана за спробу дачы хабару службовай асобе Ашмянскай мытні.

 

Супрацоўніку мытні ў Беняконях, што выконваў абавязкі на тэхналагічнай лініі уезду грузавога транспарта з Літвы ў Беларусь, грамадзянін Казахстана прапанаваў незаконнае грашовае ўзнагароджанне. Купюры наміналам 100 даляраў і 100 еўра былі выяўлены ў пашпарце пры яго праверцы. Па словах кіроўцы, грошы ў пашпарце прызначаліся для вырашэння пытання аб бесперашкодным перамяшчэнні рэдуктара для грузавога аўтамабіля ў якасці тавару для асабістага карыстання.

Агулам у Беларусі за пяць месяцаў 2013 года зафіксавана 192 спробы дачы хабару супрацоўнікам мытні.

 

Паводле gtk.gov.by

Здымак tutgrodno.com