Гарадзенскую “Пікавую даму” пакажуць у Літве

|

Тэма фестываля – “Класіка і XXI стагоддзе”.

 

Праграма фестываля складаецца з трох частак:

 

1.     Пазаконкурсная праграма – спектаклі вядучых маскоўскіх тэатраў.

2.     Конкурсная праграма.

3.     Дыпломныя спектаклі тэатральных вузаў.

 

Аўтарам ідэі і галоўным арганізатарам з’яўляецца прэзідэнт фестываля і мастацкі кіраўнік тэатра імя Вахтангава Рымас Тумінас.

 

Арганізатарам фестываля выступае Расейска – Літоўская кампанія “Летні тэатральны фестываль” пры падтрымцы Міністэрства культуры маскоўскай вобласці і Урада Літоўскай Рэспублікі.

 

Крэда фестываля – максімальная ўвага да кожнага ўдзельніка.