Літоўку, што знікла без звестак, знайшлі пад Гродна
Супрацоўнікамі памежнай службы непадалёк вёскі Запур’е Парэцкага сельсавета выяўлена цела 77-гадовай літоўкі ў стадыі раскладання.
Супрацоўнікамі памежнай службы непадалёк вёскі Запур’е Парэцкага сельсавета выяўлена цела 77-гадовай літоўкі ў стадыі раскладання.
Бровар, які выстаўляўся на аўкцыён чатыры разы, перайшоў ва ўласнасць буйной беларускай кампаніі «Экапрамэнерга». Праз няўдалыя аўкцыёны кошт старога прадпрыемства знізіўся на 70 % і склаў 3 мільярды 390 мільёнаў рублёў.
Сёлета на фестывалі «Бардаўская восень 2012», што праходзіць у польскім горадзе Бельску-Падляшскім, выступяць зоркі беларускай сцэны, сярод якіх Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra ды Віктар Шалкевіч.
У межах традыцыйнай рэспубліканскай акцыі «Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху» 30 верасня на пляцоўцы ў вёсцы Панямунь адбудзецца пяты этап спаборніцтва па хуткасным манеўраванні на аўтамабілях. Для гарадзенскіх удзельнікаў будуць выстаўлены 3 розных па канфігурацыі трасы.
У нядзелю прыблізна апоўначы на возеры Рыбніца паблізу вёскі Азёры ў 10 м ад берага, дзе глыбіня не перавышае чалавечы рост, патанулі двое мужчын. Яны аказаліся жыхарамі Мінскай і Гомельскай вобласці.
100 песень Саўкі ды Грышкі прэзентуе музыка на сустрэчы ў сераду 26 верасня ў традыцыйным месцы на Будзёнага 48а. Дыск з песнямі і народным відэа выйшаў у серыі «Бібліятэка Свабоды».
У лесапаркавай зоне на ўскраіне горада быў затрыманы 38-гадовы жыхар абласнога цэнтра, які падазраецца ў здзяйсненні жорсткага забойства маладой жанчыны. Ім аказаўся знаёмы ахвяры.
У першы дзень лістапада ў абласной бібліятэцы адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальны гонар Беларусі”, якая прымеркавана да 130-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца ўшанаванне памяці беларускіх творцаў.
У Гродне і вобласці 22 верасня ўжо ў чацвёрты раз адбудзецца міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля”. У гэты дзень усім аўтамабілістам прапануюць адмовіцца ад уласнага аўто і скарыстацца роварам альбо грамадскім транспартам.
Праблему «Чалавек у літаратуры» разгледзяць на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі”, якая пачалася сёння ў Гродне.