Еўрапейскія літаратуразнаўцы сабраліся ў Гродне
Як паведамляе БелТА, удзел у канферэнцыі прымаюць каля 200 чалавек, якія прадстаўляюць каля ста ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Грузіі, Літвы, Латвіі, Венгрыі, Сербіі, Вялікабрытаніі. Сярод іх такія вядомыя ўстановы, як Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўная навукова-тэхнічная публічная бібліятэка Расіі, Інстытут сусветнай літаратуры імя А.М.Горкага Расійскай акадэміі навук, Інстытут праблем штучнага інтэлекту (Украіна), Оксфардскі універсітэт (Вялікабрытанія).
Удзельнікі канферэнцыі выступяць з дакладамі, якія будуць прысвечаны такім напрамкам як выдумка і рэальнасць і іх суадносіны ў літаратуры розных эпох, віртуальныя міры літаратуры, аўтарскае перамадэляванне рэчаіснасці, чалавек, які чытае (кнігу, газету, інтэрнэт, рэкламу) і нечытае. Першы этап канферэнцыі працягнецца ў Гродне да 19 верасня.
Другі этап пройдзе ў Беластоку з 20 па 22 верасня.
Здымак suc-biel-lit.livejournal.com