У лесе пад Гродна затрыманы падазроны ў забойстве

|

Як паведамляе іnterfax.by, 18 верасня каля 14.00 у кватэры жылога дома быў знойдзены труп 32-гадовай мясцовай жыхаркі з колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі і жывата. Неадкладна на месца здарэння былі накіраваныя следчыя, эксперты–крыміналісты, супрацоўнікі крымінальнага вышуку і пракуратуры.

 

Па факце забойства УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 139 ч. 1 КК Беларусі.

 

Чуткі пра тое, што ў горадзе абвешчаны план «Перахоп» і, што ў лесе ў ваколіцах Пагаран хаваецца забойца, з’явіліся на Гродзенскім форуме ўвечары 18 верасня. Версіі выказаныя карыстальнікамі форума дагэтуль афіцыйна не пацверджаныя.

 

На здымку: міліцыя прасочвае лес ў пошуках збеглага.

Здымак Remzik