Набліжаецца ХІХ «Бардаўская восень»
Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні адбудзецца ў 19 раз і пройдзе з 26 па 28 кастрычніка.
Музычнай прэм’ерай на фестывалі стане выступ гурта HandmadE.
«Бардаўская восень 2012» распачнецца з конкурснай часткі 26 кастрычніка ў Бельскім доме культуры. Канцэрты ў межах фестывалю пройдуць у Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове, Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку, Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ды Дубічах Царкоўных. Завярыцца фестываль 28 кастрычніка ў новым будынку Падляшскай оперы і філармоніі.
На ўсе канцэрты ўваход бясплатны.
Паводле vosien.org