Прыйдзі на імпрэзу і атрымай дыск ад Вольскага

|

Два гады ў эфіры Радыё Свабода Рыгор Глык, апазіцыянер са стажам, ды Савелій Пстрычка, прадстаўнік дробнай наменклатуры, абмяркоўвалі набалелыя пытанні ў нашай краіне.

 

У чэрвені мінулага года ў Гродне ўжо ладзілася прэзентацыя папярэдняга дыска “Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны”, аднак праз хваробу горла, спадар Вольскі заспяваў усяго некалькі кампазіцый.

 

Прэзентацыя пачнецца а 18.00 па адрасе: вул. Будзёнага 48а (ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.

 

Здымак Радыё Свабода