Беларускія арнітолагі будуць “ганяцца за птушкамі” ў верасні
У мінулым годзе швэдзка-беларуская каманда “Dreamteam”, якая назірала 114 відаў птушак вакол Гродна, заняла другое месца ў спісе пераможцаў. У мінулагоднім чэмпіянаце прынялі ўдзел у спаборніцтвах 13 каманд . Падчас правядзення спаборніцтваў на тэрыторыі нашай краіны было адзначана 180 відаў птушак са 321, якія зарэгістраваны ў Беларусі.
Для ўдзелу ў чэмпіянаце неабходна даслаць дадзеныя на электронны адрас Дзмітрыю Вінчэўскаму harrier@tut.by з копіяй Сямёну Леваму: levy@ptushki.org
Рэгістрацыя працягнецца да 18.00, 7 верасня 2012 г.
Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі.
Паводле http://birdwatch.by
Здымак http://www.birdwatching.pl