Будынкі чакаюць гаспадароў за мінімальны кошт

|

Аб’екты знаходзяцца ў Воранаўскім ды Свіслацкім раёнах.

 

Як паведамляе vgr.by, школа 2007 года пабудовы ў вёсцы Асіпаўцы, што знаходзіцца на тэрыторыі Воранаўскага раёна, неаднаразова выстаўлялася на аўкцыёны з паніжэннем кошту ў 80%.

 

У Свіслацкім раёне выстаўлены на продаж будынак былой школы ў вёсцы Студзенікі і комплекс базавай школы ў вёсцы Відзейкі. Акрамя вышэй пералічанага, у гарадскім пасёлку Поразава навучальна-гаспадарчы камбінат не мае свайго гаспадара.

 

Здымак grodno-region.gov.by