Распачынаецца летні сезон пілігрымак

|

Пілігрымка Гродна – Тракелі распачнецца 8 ліпеня пасля святой імшы ў касцёле св. Францішка а 09.00.

 

Паломніцтва пройдзе па маршруце Гродна – Азёры – Астрына – Пагародна – Тракелі. Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў пробашчаў парафій.

 

Урачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях у гэтым годзе адбудуцца 12–13 ліпеня і пройдуць пад дэвізам “Шчаслівая, якая паверыла”.

 

Ужо дванаццатая пешая пілігрымка Гродна – Рось традыцыйна арганізуецца парафіяй Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на Паўднёвым (вул. Цэнтральная, 26). Арганізацыйная сустрэча адбудзецца там 31 ліпеня а 20-й гадзіне.

 

Далучыцца да пілігрымкі можна, звярнуўшыся па тэлефонах:

8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 кс. Юрый Марціновіч
8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 Iaланта

 

Пра машрут і праграму пілігрымкі можна даведацца тут.

 

У нацыянальным санктуарыі ў Будславе юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання там абраза Маці Божай, адбудзецца 5–6 ліпеня. Там урачыстасці пройдуць пад дэвізам “Марыя — Маці нашай веры”. Праграму можна паглядзець тут. Пра пілігрымкі з Гродна пакуль не паведамляецца.

 

На здымку – касцёл у Росі

Здымак Андрэя Дыбоўскага, globus.tut.by