Купалле са Зміцерам Вайцюшкевічам пройдзе на Наваградчыне

|

Як паведамляе euroradio.fm, гаспадар сядзібы Зміцер Вайцюшкевіч чакае гасцей ў суботу 6-га ліпеня. А ўжо ўвечары а 22.00 адбудзецца шэсце на Нёман, дзе пройдзе запальванне вогнішча і скокі праз яго пад купальскія песні ад гурта Guda.

 

На тэрыторыі аграсядзібы пад кіраўніцтвам дзяўчат з “Гуды” чакаюцца танцы ад старажытных да больш сучасных.

 

Наведаць “Вайцюшкі” і ўзяць удзел у Купаллі на Нёмане можна за 80 тысяч рублёў.

 

Адрас аграсядзібы “Вайцюшкі”:  Гродзенская вобласць, Наваградскі раён, в. Васілевічы, 43.

 

Здымак kli4nik.info