Для дзяцей з Альшанкі адновяць садок ля “Брэста”

|

Дзіцячы садок, што месціцца на вул. Пестрака, непадалёк універсама “Брэст”, пабудаваны ў 1983 годзе, размяшчаў у сабе 12 груп рознага ўросту. У 2004 годзе будынак стаў выкарыстоўвацца як корпус пачатковых класаў гімназіі №9.

 

Паводле словаў начальніка аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Сяргея Ламекі, варыянт вяртання корпусу ранейшага статусу апынуўся найбольш прымальным для вырашэння праблемы бацькоў дашкалят мікрараёнаў Вішнявец і Альшанка.

 

     
  З Альшанкі і Вішняўца да садка можа будзе дабрацца адмысловым аўтобусам “Дашкольнік”.  
     

 

 

Усе працы па невялікім рамонце ў корпусе, каб там маглі размясціцца 170 дашкольнікаў, запланавана завяршыць да 1 верасня. Таксама прыводзяцца ў адпаведнасць з санітарнымі нормамі і правіламі памяшканні для дадатковых груп у дзіцячых садках № 69 і № 82.