Музей “На Траецкай” адчыніў новыя залы для наведнікаў

Новыя залы для наведнікаў адчыніў музей гісторыі яўрэяў Гарадзеншчыны “На Траецкай”. Гарадзенцы актыўна дапамагаюць ва ўзнаўленні памяці пра трагічныя гады Другой сусветнай вайны.

Чэмпіянат па дрыфце працягнецца каля Гродна

Другі этап чэмпіянату па дрыфце адбудзецца ў Абухава 18 жніўня. Каманда racing.by правядзе заезды на вялікай пляцоўцы каля ўзлётнай паласы.

У Фарным касцёле адкрыецца выстава абразоў

Выстава абразоў Маці Божай, каранаваных праз прымаса Польшчы Стэфана Вышынскага, распачнецца заўтра, 6 жніўня, а 20 гадзіне ў бочнай наве ўнутры касцёла Францыска Ксаверыя ў Гродне.

Гараднічанку пачысцяць у раёне маста на Віленскай

Месца, дзе рачулка Юрысдыка ўпадае ў Гараднічанку, абмяльчэла і забрудзілася. Чысціць рэку ад смецця прыедзе мінская служба.

Гродзенская пушча паменшылася на 387 гектараў

Тэрыторыя рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Гродзенская пушча” змянілася як з-за дададзеных, так і з-за выключаных земляў. Новыя межы заказніка акрэслены ў пастанаўленні ўрада.

Экскурсія «Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне» адбудзецца 11 жніўня

|

11 жніўня (нядзеля) адбудзецца прэзентацыя маршрута «Год 1863: паўстанне на Слонімшчыне». Маршрут экскурсіі: Мілавіды – Чамялы – Быцень – Шылавічы – Азярніца – Слонім.

Рэліквіі французскай святой пабывалі ў Гродне

Незвычайны госць з Францыі прыбыў гэтым летам у Беларусь. У гэтыя выходныя рэліквіі святой Тэрэзы з Ліз’ё завяршылі падарожжа па Гродзенскай вобласці ў Фарным касцёле.

Яшчэ адзін дом на Астроўскага зруйнаваны

Рэканструкцыя вуліцы Астроўскага скончылася ў траўні, але працы на ёй працягваюцца. Нядаўна заняліся домам інжынера Астроўскага. А ўчора, 3 жніўня, часткова зруйнавалі закінуты дом № 26.

У Гродне пачалі пазначаць веладарожкі

|

У першых днях жніўня ДАІ пачала пазначаць у Гродне роварныя сцежкі. Знакамі або піктаграмамі пазначаныя адмысловыя шляхі для раварыстаў на вуліцах Дубко, Крэмко, Суворава, а таксама ў Ласосне. Менавіта на вул. Дубко пабачыў вынік працы ДАІ карэспандэнт “Твайго стылю”.

Ашмянскія мытнікі затрымалі кантрабанду адзення, вакцын для жывёл і мэблі

Мытнікі з Ашмян канфіскавалі ў пункце пропуску “Каменны Лог” незаконны груз на паўтара мільярда рублёў. Па дакументах грузавік IVECO вез у Маскву зборны груз з аўтамабільных запчастак і абсталявання.