Яшчэ адзін дом на Астроўскага зруйнаваны
Апошнім часам у ім ніхто не жыў, што выразна чыталася па забітых вокнах і замку на дзвярах. Пасля знішчэння ў лістападзе суседняга дома, на гэтым з’явіўся надпіс “Тэрмінова прадам” ды нумар тэлефона.
Надпіс застаўся, гандлю не адбылося. Цяпер каля напаўразбуранага дома стаіць экскаватар, тэрыторыя агароджана стужкай.