Гродзенская пушча паменшылася на 387 гектараў
Са складу Гродзенскай пушчы выключаны землі сельгаскааператыва “Ніва-2003”. Паменшыліся тэрыторыі ляснога фонду заказніка і на 148 гектараў землі запасу.
Далучаныя да заказніка землі сельгаскааператываў “Гожа”, “Зарэчны-Агра”, ляснога фонда Гродзенскага лясгаса ў шэрагу кварталаў Аўгустоўскага лясніцтва, Сапоцкінскага лясніцтва і Гожскага лясніцтва, землі запасу – участкі рэкаў Нёман, Чорная Ганча.
Гродзенскі райвыканкам павінен ў шасцімесячны тэрмін забяспечыць рэгістрацыю змененай тэратарыяльнай адзінкі і ўсталяваць спецыяльныя інфармацыйныя знакі па межах заказніка.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Гродзенская пушча” быў засанаваны ў 2007 годзе. Яго мэтай з’яўляецца захаваць у натуральным стане каштоўныя прыродныя ландшафты, лясныя і лугавыя экасістэмы, дзікарослыя расліны і дзікіх жывёлаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гэта тэрыторыя ўваходзіць у склад буйнога ляснога масіва на мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы.
Паводле belta.by