Трыццаць чалавек сустракаюць Дашкевіча ў Гродне

|

Тры дзясяткі чалавек прыехалі ў Гродна, каб сустрэць лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча.

Сёння ён мае выйсці на свабоду пасля трохгадовага зняволення.

Смаргонскія памежнікі затрымалі 12 нелегалаў-уятнамцаў і двух грузін

|

Калі ўначы спрацаваў сігналізацыйны комплекс, памежны атрад у 5-ці метрах ад лініі беларуска-літоўскай мяжы затрымаў двух грамадзян Грузіі.

Дзень ведаў у Кронан Парк Гатэлі

|

На святочную праграму “Адзін дзень у школе” Кронан Парк Гатэль запрашае школьнікаў і іх бацькоў 2 верасня.

Унікальныя канцэрты барочнай музыкі пройдуць у Мірскім замку

|

Выніковыя канцэрты музычнай летняй акадэміі “Дрэздэн – музыка пры двары Аўгуста Саксонскага” адбудуцца ў замку 30 і 31 жніўня.

Фокуснікі, жанглёры, эквілібрысты, музыкі і вулічныя акторы ўшануюць памяць Льва Бакста

|

Фестываль вулічнага мастацтва пад адкрытым небам «GRAND TEATRO», прысвечаны знакамітаму гарадзенцу, вядомаму тэатральнаму мастаку і майстру эпатажу Льву Баксту, адбудзецца ў Гродне ў апошні дзень лета.

Гродзенскіх школьнікаў будуць судзіць за ўгон аўтамабіля

|

Васьмікласнік, дзевяцікласнік і вучань коледжа ўпадабалі старэнькі “Мэрсэдэс Бэнц”, прыпаркаваны на вуліцы Суворава.

Апошні тыдзень лета ў Гродне: цёпла і пераважна без ападкаў

|

У апошнія дні сярэднесуткавая тэмпература паветра на Гарадзеншчыне трымаецца на 2-3 градуса ніжэй за норму. Пацяплее ўжо заўтра.

Міжнародны фестываль феерверкаў пройдзе ў Ваўкавыску

|

Лепшыя піратэхнікі Еўропы, Беларусі і Украіны збяруцца ў Ваўкавыску другі раз.

Тэма сёлетняга фэсту, які пройдзе 21 верасня, – свята ўраджаю “Дажыначны Сноп-Ваўкавыск 2013”.

Прэзентацыя чарговага выпуска “Горада Святога Губерта”

|

Прэзентацыя чарговага выпуска альманаха лакальнай гісторыі адбудзецца ў Гродне 27 жніўня.

Нумар альманаха прысвечаны паўстанню 1863 г. у Гродне.

Касы гродзенскага аўтавакзала спынілі продаж білетаў на Вільню

|

Як распавялі ў службе даведкі аўтавакзала ў Гродне, літоўскі кірунак аўтобуснага спалучэння пасля 1 верасня будзе заблакаваны.