Дзень ведаў у Кронан Парк Гатэлі
У праграме – вясёлыя конкурсы для дзяцей, фотасесія кожнаму дзіцяці ў падарунак і модны паказ ад беларуска-брытанскіх дызайнераў.
Свята пачнецца ў 14 гадзін і разлічана прыкладна на 2 гадзіны.
На пляцоўцы перад гатэлем дзіцячыя аніматары правядуць вясёлыя “урокі” і дапамогуць дзецям адпачыць на “пераменках”.
У рэстаране будуць падаваць спецыяльнае дзіцячае меню.
Арганізатары абяцаюць кожнаму школьніку падарунак і бясплатную фотасесію ад гарадзенскага фатографа Яўгена Бузука.
У завяршэнні праграмы – модны паказ асенне-зімовай калекцыі дзіцячага адзення ад дызайнераў «Sardina baby», створанай па матывах шатландскіх кілтаў.
Здымак bymedia.net