Прэзентацыя чарговага выпуска “Горада Святога Губерта”
Апроч тэкстаў гарадзенскіх аўтараў Ігара Лапехі, Алеся Кайрыса, Алеся Радзюка, Фёдара Ігнатовіча, Алеся Кроя, Івана Будніка і Уладзіміра Хільмановіча, упершыню публікуюца фрагменты кнігі Фартэск’ю Андэрсана (“У гродзенскай турме. Верасень 1863 г.”) і брашура Ж.дэ Бая, прысвечаная Каложы.
Вольга Сабалеўская пераклала з нямецкай мовы артыкул Ф.Акермана, прысвечаны памяці гарадзенцаў пра Элізу Ажэшку.
Таксама ў зборніку змешчаны артыкул прафесара Барыса Клейна на Гродназнаўства, і шмат чаго яшчэ іншага-цікавага.
Пачатак а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).