Фокуснікі, жанглёры, эквілібрысты, музыкі і вулічныя акторы ўшануюць памяць Льва Бакста

|

Пазнаёміцца з біяграфіяй Льва Бакста, убачыць рэпрадукцыі ягоных работ гарадзенцам дапаможа праект “Жывая Гісторыя”.

 

У праграме свята:


16.00 – 16.20:
Міні-парад артыстаў (пл.Леніна – Савецкая плошча – «Моладзевы цэнтр Гродна»)

16.20 – 17.00:
Адкрыццё фэсту: прадстаўленне ўдзельнікаў, агульны фотаздымак і фотасесія з усімі ахвотнымі (сцэна перад «Моладзевым цэнтрам Гродна»)

17.00 – 20.00:
Выступы актораў арыгінальных жанраў і вулічных тэатраў па тэматычных пляцоўках (вуліца Савецкая)
Тэатралізаваны экскурс у гісторыю жыцця і творчасці Льва Бакста; выстава рэпрадукцый работ мастака і ллітаратуры пра яго (пляцоўка каля помніка Сакалоўскаму)
Праца дзіцячай творчай пляцоўкі каля помніка Сакалоўскаму.

20.00 – 22.00: 
Кульмінацыйная шоу-праграма фестывалю (перад «Моладзевым цэнтрам»)

22.00 – 23.00: 
Выступ пластычнага тэатра «ІнЖэст» з праграмай «Залаты Век» (зялёная пляцоўка перад гарвыканкамам)

 

Арганізатары свята – Гродзенскі аблвыканкам, гарвыканкам, ГрДУ імя Янкі Купалы, праект “Жывая Гісторыя”.