Трыццаць чалавек сустракаюць Дашкевіча ў Гродне
Пасля поўначы да сабраных выйшлі тры ахоўнікі, папрасілі разысціся. «Падыходзьце а8-йранку», — сказалі яны. Але людзі засталіся стаяць.
У Гродзенскай турме тры брамы. Але выпускаюць звычайна праз вароты на вуліцы Кірава. Акурат там і чуйнуюць людзі. Гэта зусім побач з цэнтральнай Савецкай плошчай Гродна, з каталіцкім саборам.
Па стане на 0.15 ночы каля турмы стаяць сябры палітвязня Людвіся Атакулава, Зміцер Хведарук, іншыя юнакі й дзяўчаты. Аляксей Шэін і Дзяніс Садоўскі з Хрысціянскай дэмакратыі, Артур Фінькевіч з «Маладой Беларусі», былы палітвязень Андрэй Кім таксама тупаюць на крамяным, ужо восеньскім паветры. У Гродне суха, дажджу няма.
0.20
Яшчэ раз з гэтай брамы выйщаў міліцыянт, сказаў, што нельга пікетаваць. «А мы не пікетуем», — адказалі людзі.
Ніякага навеса няма, людзі стаяць проста на тратуары. У іх з сабой тэрмасы і ежа. Ніякіх транспарантаў, натуральна, няма.
Найбольш імаверны час выхаду вызваленага — ранак. Найчасцей выпускаюць а 6.00. Таму Дашкевіч (Палажанка) — жонка палітвязня, якая ўзяла шлюб з ім, калі ён быў у зняволенні, хоць таксама выехала ў Гродна, пакуль да брамы не пад’ехала.
«А што згатую на сустрэчу? — расказвала Палажанка. — У кожным лісьце, асабліва калі ён трымае пост, Зміцер піша пра гусь у яблыках. Таму давядзецца лавіць гусь і збіраць яблыкі».
У Гродна прыехаў і Іван Шыла з Салігорска.
0.25
Толькі што пад’ехаў міліцыянт на машыне, спытаўся, чаму мы стаім. І з’ехаў.
0.50
У большасці людзей мала спадзявання, што Дашкевіча выпусцяць сюды. Думаюць, што яго вывезуць кудысьці ў Скідаль ці Ваўкавыск, абы сапсаваць радасць.
0.55
Прыехала Наста Дашкевіч (Палажанка).
1.05
Частка людзей чакаюць побач з турмой, іншыя грэюцца ў кавярнях. Наста частуе ўсіх піражкамі.
Рэпартаж з месца падзеі будуць весці карэспандэнты «Нашай Нівы» Аксана Рудовіч і Сяргей Гудзілін.