Першы Дзень Волі святкаваўся ў Гродна
Сёння спаўняецца 91 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйна гэтая дата ў Беларусі не адзначаецца, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі. Упершыню гэтае свята адзначалася ў Гродна 90 гадоў таму.