На Савецкай усіх ахвотных будуць вучыць танчыць

Сучасныя танцы, такія як брэйк-данс, хіп-хоп ці джаз-фанк, а таксама народныя, сярэднявечныя, ірландскія, лаціна-амерыканскія ды ўсходнія танцы можна будзе пабачыць 14 чэрвеня на вуліцы і плошчы Савецкай. Цягам трох гадзін будуць праходзіць майстар-класы, паказальныя выступы калектываў і флэш-моб.

Як выбраць бяспечную бытавую хімію і касметыку

|

Адказ на гэтае пытанне гарадзенцы змогуць атрымаць на бясплатным семінары, які пройдзе 13 чэрвеня.

У Гродне 12 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкаголю

|

У дзень, калі ў школах горада пройдуць выпускныя вечарыны, пасля 16.00 можна будзе набыць толькі піва.

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць у Гродне альбом на вершы Бураўкіна

|

Альбом “Варанок” гэта беларускамоўная стылізацыя пад “турэмны шансон”, але інтэлігентная – без лаянкі і ўласна турэмных рэалій. Вайцюшкевіч запісаў альбом з пашыраным складам музыкаў (WZ-Orkiestra і Apple Tea) у канцы мінулага году, большасць тэкстаў для песен стварыў Генадзь Бураўкін.

Консульства Польшчы запрашае на прагляд дакументальных фільмаў і сустрэчу з рэжысёрам Юрыям Гарулёвым

|

Стужкі “Край светлых мрояў” і “Летапіс у промнях святла” беларускага дакументаліста Юрыя Гарулёва пакажуць 13 чэрвеня ў кіназале Генеральнага консульства Польшчы. Пасля паказу – дыскусія з рэжысёрам.

Фестываль нацыянальных культур у відэарэпартажы “Твайго стылю”

Моманты мінуўшага фестывалю – танцы, спевы, нацыянальныя стравы і строі, “Горад майстроў” і нават дэфіле сабачак – у відэарэпартажы “Твайго стылю”.

Прыём прац на фестываль AD.NAK! працягнуты да 12 чэрвеня

|

Ва ўдзельнікаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ёсць яшчэ некалькі дзён, каб узяць удзел у намінацыях і конкурсах. Дэдлайн падачы прац працягнуты да 12 чэрвеня ўключна. Удзел у Фестывалі — бясплатны.

У гарадзенскай кірсе прайшоў першы арганны канцэрт: усе ахвотныя не змясціліся

|

У суботу 7 чэрвеня у 15.00 вялікі натоўп гарадзенцаў абступіў лютэранскую кірху – мноства ахвотных хацелі ўпершыню пачуць новы арган. Каля чатырох соцен чалавек запоўнілі ўсю прастору кірху, уключна з балконам.

Гарадзенцам паказалі спектакль пра Халакост (фота)

|

У межах Фестывалю нацыянальных культур на малой сцэне драмтэатра быў паказаны спектакль-дакумент пра Халакост. Спектакль пастаўлены эксперыментальнай лабараторыяй “ТэатральнЫ квадрат” пад кіраўніцтвам Ганны Сулімы паводле дакументаў і ўспамінаў вязняў гета і канцлагераў.

Твары фестывалю: дзень першы (фота)

“Твой стыль” выбраў неапублікаваныя яшчэ здымкі з першага дня фэсту, дзякуючы якім можна бліжэй пазнаёміцца з удзельнікамі свята.