Ці магчымы ў Гродне дэнс-фестываль?
Марыя Трыпуцень, пераможца польскага конкурса “So you can dance”, наведала Гродна і дала майстар-клас па джаз-мадэрну, афра-джазу і партэрнай тэхніцы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі акторка лялечнага тэатра Яўгенія Рамановіч, танцавальная кампанія “Начало” і рэжысёр Алена Заяц.