Калі Крэўскаму замку не дапамагчы – за 10-20 гадоў ад яго нічога не застанецца
Таццяна Ражава, нач. Аддзела культуры Смаргонскага райвыканкаму:
-Дзяржаўнай праграмай “Замкі Беларусі” прадугледжана кансервацыя раін з рэстаўрацыяй самай знакамітай крэўскай вежы – Княскай. За кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў у гэтым годзе ўласнік аб’екта Смаргонскі райвыканкам плануе зрабіць праектна-сметную дакументацыю на кансервацыю аб’екта і рэканструкцыю вежы.
Праблема ў тым, што такая дакументацыя раней ніколі не выраблялася, таму і часу, і сродкаў на яе спатрэбіцца нямала. Пакуль ідзе вызначэнне крытэраў, каб абвясціць тэндэр на праектаванне. У красавіку, калі выканаўца работ вызначыцца і грошы будуць вылучаны, за працу возьмуца праекціроўшчыкі.
Вольга Кастрамінава, дырэктар і заснавальнік дабрачыннага фонда “Крэўскі замак”:
-Нашы валанцёры ўсталявалі дах на руінамі вежы Кейстута, агароджу каля аднаго з муроў. Валанцёры працавалі бясплатна, а ўлада дапамагала матэрыяламі. Канешне, усе дзеянні ўзгадняліся з Мінкультам, але тое, што мы рабілі, не кансервацыя. Гэта супрацьаварыйныя работы. У вежу Кейстута ўвесь час хадзілді турысты, хаця янабыла небяспечнай. Мы агарадзілі ўваход, усталявалі рыштаванні і драўляны дах над вежай,а таксама агараділі частку сцяны.Пасля гэтага камняпад спыніўся і ніводзін свежы камень з сцяны вежы не ўпаў.
Архітэктар андрэй Шулаеў распрацаваў канцэпцыю рэстаўрацыі замка з некаторымі этапамі кансервацыі. Цяпер гэтая канцэпцыя знаходзіца на разглядзе ў міністэрстве культуры. Мы рады, што ідэя рэстаўрацыі Крэўскага замка пайшла ў працу.