Лідскае прадпрыемства набыло ў сумніўнай фірмы забароненыя да выкарыстання гербіцыды

|

У кастрычніку 2011 года  ПУП “Лідскія хлебапрадукты” ААТ “Лідахлебапрадукт” за 2 мільярды рублёў (каля 230 тысяч даляраў) закупіла буйную партыю гербіцыдаў у камерцыйнай структуры. Невядомы пастаўшчык і сумніўнае паходжанне гербіцыдаў прыцягнулі ўвагу праваахоўных органаў, піша ej.by.

Спецыялісты Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, карантыне і абароне раслін даследавалі гербіцыды, але не змаглі іх ідэнтыфікаваць. Адпаведна Закону РБ “Аб абароне раслін” выкарыстанне такіх гербіцыдаў на тэрыторыі Беларусі забаронена.

Такім чынам, лідскае прадпрыемства набыло абсалютна невядомыя і не дазволеныя да ўжывання ні ў Беларусі, ні ў іншых краінах сродкі.

Праваахоўнікі высвятляюць, куды яшчэ магла трапіць атрута. Па папярэдніх звестках, невядомыя хімікаты яшчэ не паспелі выкарыстаць у беларускай сельскай гаспадарцы.

З выкарыстаннем гербіцыдаў у сельскай гаспадарцы змагаюцца эколагі па ўсім свеце.

Паводле даследванняў беларускіх навукоўцаў, у спалучэнні нават з малымі дозамі радыяцыі гэтыя хімікаты маюць такое моцнае ўздзеянне на жывёл, што многія клеткі арганізма гінулі яшчэ да таго, як рабіліся прадметам вывучэння.

Таму ў Беларусі выкарыстанне гербіцыдаў знаходзіцца пад асаблівым кантролем.

 

Паводле http://www.ej.by

Здымак з сайта http://apkforum.blogspot.com