З Гродна пойдзе цягнік на Сімферопаль

|

Новы цягнік па маршруце Гродна — Кіеў — Сімферопаль з’явіцца ў летнім раскладзе пасажырскіх цягнікоў. Калі ўсё пойдзе па плане, рэйсы на мора пачнуцца 31 мая.

Задай пытанне рэктару

Ад сёння ў купалаўскім універсітэце распачалася акцыя “Дыялог з рэктарам”. Да канца месяца рэктару можна задаць пытанні, датычныя ўмоваў пражывання ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах.

Дзень закаханых у Гродне

Учора на Дзень св. Валянціна гродзенцы запускалі ў неба ліхтарыкі, а супрацоўнікі гродзенскай ДАІ правезлі па горадзе святочна ўпрыгожаны тралейбус з пераможцамі конкурса “Узаемаразуменне! ДАІ! Каханне!”

Пісталет як аргумент для зніжкі

Гродзенец паспрабаваў знізіць кошт за таксоўку з дапамогай пісталета. Інцыдэнт адбыўся каля гродзенскага аўтавакзала.

Вада ў Нёмане завагалася

На рэчках Гродзеншчыны назіраюцца ваганні вады. Узровень вады ў Нёмане знізіўся на 34 сантыметры, а ў Шчары падняўся на 25 сантыметраў.

Сусветныя кінапрэм’еры гродзенцы ўбачаць першымі?

|

Дырэктар Гродзенскага абласнога кінавідэапракату Іван Калбаска паабяцаў, што сёлета многія фільмы-навінкі будуць выходзіць на экраны гродзенскіх кінатэатраў яшчэ напярэдадні сусветных прэм’ер. У хуткім часе мы ўбачым:   “Чырвоны Каптурык”, ЗША, сакавік. Валеры давядзецца вызначыць пярэваратня ў сваёй роднай вёсачцы. Тым часам, закаханую ў мясцовага дрывасека Пітэра дзяўчыну маці хоча аддаць за заможнага каваля Генры. .. […]

Жонку Алеся Кіркевіча затрымалі з улёткамі “Свабоду Кіркевічу!”

|

Сёння каля 3 гадзін ночы ў Гродне затрымалі Надзею Крапівіну і Вераніку Лемяноўскую.

Дзяўчын спынілі  на вуліцы, падчас асабістага дагляду ў іх заплечніках знайшлі налепкі, улёткі  “Свабоду Кіркевічу!”,  “Свабоду Дашкевічу!”  і клей.

Выехаць за мяжу студэнтам будзе прасцей?

Ці зменіць штосьці па сутнасці для студэнтаў закон, па якім выезд студэнтаў за мяжу будзе магчымы без узгаднення з Міністэрствам адукацыі?

У Ашмянах адбылася прэмьера фільма пра цыганоў

|

Дакументальны фільм “Цыганы”, створаны на мінскай відэастудыі “Брэнтстар” рэжысёрам Міхаілам Мілашэўскім, здымаўся ў Гродне, Ашмянах, Валожыне і Мінску.

380 фураў чакаюць у Кузніцы

|

Затор з грузавых машын на польска-беларускай мяжы ў раёне пункта пропуска “Кузніца” расцягнуўся амаль на 10 кіламетраў.

Вялізная чарга з польскага боку мяжы трывае ад суботы.