З Гродна пойдзе цягнік на Сімферопаль
Састаў з чатырох гродзенскіх і чатырох баранавіцкіх плацкартных і купэйных вагонаў будзе курсаваць праз дзень.
Як паведаміў “Твайму стылю” намеснік начальніка вакзала па пасажырскіх перавозках, цягнік Гродна-Сімферопаль плануецца ўводзіць на летні перыяд, да кастрычніка.
У зімовы перыяд маршрут скароцяць да Кіева, куды раней гродзенцам даводзілася ехаць з перасадкай, на мінскім цягніку.
Попыт на гэты накірунак вялікі.
Кожнае лета 2 гродзенскіх вагона (купэйны і плацкартны) праз дзень адпраўляліся на Сімферопаль, аднак гродзенцаў, жадаючых трапіць на мора, было значна больш.
Адміністрацыя чыгункі спадзяецца, што новы маршрут дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Фота з сайта http://fotki.yandex.ru