Пісталет як аргумент для зніжкі
Два мужчыны збіраліся ехаць дахаты на таксі – 15 тысяч за паездку да Фолюша ім падалося зашмат, кіроўца настойваў на зваротным. Падчас спрэчкі адзін з мужчын дастаў пісталет, перасунуў затвор і скіраваў зброю ў бок кіроўцы. Аднак ягоны знаёмы паспеў выбіць пісталет з рук нападаючага.
Спрабаваў дастаць зніжку на праезд у таксі 41-гадовы гродзенец, які раней меў тэрмін за ўхіленне ад утрымання непаўнагадовых дзяцей. Яго затрымалі і прызначылі адпведныя экспертызы.
Паводле прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама