У Ашмянах адбылася прэмьера фільма пра цыганоў

|

У 39-хвіліннай стужцы, паведамляе БелаПАН, прадстаўлена жыццё цяганскай дыяспары Беларусі, якая, паводле падлікаў яе лідэраў налічвае каля 58 тысяч чалавек.

Рэжысёр фільма адзначыў, што беларускія цыганы сталі часткай беларускай нацыі, аднак маюць праблемы, характэрныя для гэтага этнаса: нізкі ўзровень адукацыі, безпрацоўе, раннія шлюбы і высокі ўзровень злачыннасці.

На думку М.Мілашэўскага, акурат у Ашмянах мясцовыя ўлады дапамагаюць цыганам інтэгравацца ў жыццё грамадства: каля 50 чалавек, палова працаздольнага насельніцтва мясцовай суполкі, атрымалі працу, у ДК створаны народны цыганскі ансамбль “Джана Рома”, з дапамогай уладаў мясцовыя цыгане пакрысе вырашаюць жыллёвыя пытанні.

Усё гэта паспрыяла значнаму зніжэнню колькасці злачынстваў у мясцовай дыяспары.

 

Паводле http://mv1996.ucoz.ru