Гарадзенскую “Пікавую даму” пакажуць у Літве

|

Гарадзенскі тэатр лялек выступіць у конкурснай частцы фестываля ў Друскеніках са спектаклем “Пікавая дама”. Першы міжнародны тэатральны фестываль “VASARA – 2013” пройдзе з 13 ліпеня па 10 жніўня.

Фэст прысвечаны Каліноўскаму пройдзе на Астравеччыне

|

Віктар Шалкевіч, “Людзі на балоце” ды іншыя беларускія гурты, выканаўцы і літаратары збяруцца 22 чэрвеня на адным фэсце, што пройдзе на возеры Кайміна ў Астравецкім раёне. Музычна–літаратурны фестываль прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага. 

Летнія музычныя вечары пройдуць у парку Жылібера

|

Штосуботу напрацягу чэрвеня ў гарадскім парку імя Жылібера жыхарам і гасцям горада прадставяць культурна – забаўляльную праграму з удзелам гарадзенскіх калектываў.

Дзюдаіст з Гродна стаў прызёрам Кубка Еўропы

|

Студэнт факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Раманчык стаў уладальнікам бронзавага медаля ў вазе да 73 кг на Адкрытым Кубку Еўропы па барацьбе дзюдо.

Летнік “Масты адукацыі” адбудзецца на Гарадзеншчыне

|

Адзін з пяці міжнародных дзіцячых лінгвістычных летнікаў, што сёлета пройдуць у Беларусі, будзе працаваць з 13 па 21 ліпеня ў Зэльве. Мэтай летніка з’яўляецца стварэнне ўмоваў для зносін моладзі і дзяцей з розных краін, паглыбленага вывучэння размоўнай замежнай мовы.

У баку для паліва знайшлі кантрабанду мабільнікаў

|

Грамадзянін Польшчы, які ў пункце пропуску “Брузгі” абраў для дэкларацыі машыны чырвоны калідор, ніякай інфармацыі пра тое, што вязе мабільныя тэлефоны не паведаміў.

Смяротны прысуд абвесцілі ў Гродне

Абласны суд прыхіліўся да просьбы дзяржаўнага абвінавачання і прысудзіў 23-гадовага жыхара Вілейкі да вышэйшай меры пакарання. Прысуд не правамоцны, абвінавачаны мае права абскардзіць яго ў Вярхоўным судзе.

Грошы на помнік Сапегу не зніклі

|

У канцы траўня з’явілася інфармацыя пра тое, што зніклі сродкі, якія збіраліся напрацягу апошніх пяці гадоў на пабудову ў Слоніме помніка канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту Льву Сапегу.

У лясах Гарадзеншчыны вакцынуюць дзікіх жывёл

|

У Гродзенскай вобласці распачаты першы этап вакцынацыі дзікіх жывёл ад шаленства. Вакцынацыя будзе праводзіцца ўздоўж мяжы з Літвой і Латвіяй, выключэннем стануць населеныя пункты і вадаёмы.

Сёння ў Гродне можа быць вынесены смяротны прысуд

|

На такім пакаранні настойвае дзяржаўны абвінаваўца па справе раўніўца з Вілейкі, які падазраецца ў тым, што год таму забіў у Гродне сваю жонку і адрэзаў галаву яе каханку.