Летнік “Масты адукацыі” адбудзецца на Гарадзеншчыне
Летнік арганізаваны Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА. Знаходжанне дзіцяці ў лінгвістычным летніку будзе каштаваць да двух мільёнаў рублёў.
Удзельнікамі летніка стануць школьнікі з Беларусі, Расіі, Латвіі, Кітая, Літвы, Казахстана, Ізраіля і іншых краін, якія вывучаюць замежную мову ў школе.
Навучанне будзе праходзіць у нестандартнай форме з дапамогаю інтэрактыўных метадаў навучання – гульняў, трэнінгаў. Моўныя заняткі будуць адбывацца штодзённа ў першай палове дня ў міні-групах, а ў другой – у актыўнай форме. Культурная праграма будзе ўключаць тэматычныя дні, спартыўныя мерапрыемствы, прагляд тэматычных фільмаў і г.д.
У канцы змены ўсе выхаванцы атрымаюць сертыфікаты.
Паводле ngo.by