У лясах Гарадзеншчыны вакцынуюць дзікіх жывёл
Як паведамляе vgr.by, брыкеты у якіх знаходзяцца капсулы з вакцынай ад шаленства, будуць раскідваць з самалёта з вышыні 150-200 метраў па 25 штук на адзін квадратны кіламетр на працягу некалькіх месяцаў.
Да 2011 года брыкеты з вакцынай раскідвалі ўручную, але досвед еўрапейскіх краін паказаў, што авіяцыя дазваляе больш раўнамерна распаўсюдзіць вакцыну па тэрыторыі.
Брыкеты з вакцынай нельга браць у рукі і карміць імі хатніх жывёл.
Сродкі на вакцынацыю дзікіх жывёл ад шаленства выдзеліла Латвійская і Літоўская Рэспублікі.
Здымак mchs.gov.by