Грошы на помнік Сапегу не зніклі

|

Па звестках euroradio.fm, атрыманых у бухгалтэрыі Слонімскага райвыканкаму, проста адбылася рэарганізацыя банка. Супрацоўніца бухгалтэрыі паведаміла, што бюджэтныя рахункі памяняліся, але сабраныя грошы засталіся.

 

Інфармацыю пра колькасць сабраных на помнік сродкаў не паведамілі. Толькі дадалі, што грамадзяне грошы амаль не здаюць. Хаця раней паведамлялася, што слонімцы даволі актыўна пералічвалі грошы на помнік знакамітаму земляку.

 

Нагадаем, што аўтарам праекта помніка выступіў народны мастак Беларусі Іван Місько.