Гарадзенцы нясуць знічкі да консульства Украіны

|

Ля будынку ганаровага консульства Украіны на вул. Замкавай пад прыспушчаным сцягам ляжаць кветкі, гараць знічкі. Нехта прынёс таксама польскую “Газету Выборчу”, першая старонка якой прысвечана трагічным падзеям на Майдане.

Фотафакт: чарга на вячэрні распродаж абутку ў Гродне

|

Увечары 21 лютага адна з гарадзенскіх абутковых крамаў зладзіла “чорную пятніцу”. З 19.00 да 23.00 дзейнічалі зніжкі на восеньска-зімовы абутак і на вясеннюю калекцыю мінулага году. У выніку на вуліцы перад крамай утварылася вялікая чарга ахвотных зэканоміць.

Сёння ў 22.00 па беларускім часе ў свеце пройдзе акцыя салідарнасці з Украінай

|

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск запрапанаваў сёння ў 20.00 запаліць у вокнах польскіх дамоў знічы на знак салідарнасці з украінцамі і ў памяць аб загінуўшых. Грамадскі сектар Еўрамайдана прапануе  далучыцца да гэтага жэсту неабыякавым людзям з усяго свету.

У раёне Гродзенскай ГЭС пабудуюць сонечную электрастанцыю

|

“Гроднаэнерга” збіраецца будаваць электрастанцыю  за ўласныя сродкі. На гэта спатрэбіцца прыкладна 1,2 мільярда рублёў.

Майдан вачыма гарадзенцаў

|

Трагічныя падзеі ў суседняй Украіне не пакінулі абыякавымі многіх жыхароў Гарадзеншчыны. Карыстальнікі некаторых сацыяльных сетак масава пазмянялі свае профільныя выявы на сцягі Украіны з траўрнымі стужкамі. Ёсць і такія, хто падтрымліваюць ужыванне зброі супраць актывістаў Майдану.

“Правы чалавека “на пальцах” прыедуць у Гродна

|

Правы Чалавека — што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы і чаму яны – не апазіцыя? Як абараніць сябе ад несправядлівасці? Гэта адныя з тэмаў семінара, які пройдзе ў Гродне 26 лютага.

З’явілася праграма VIII Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які пройдзе ў Лідзе

|

Святарскія каманды Беларусі, Аўстрыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі сустрэнуцца ў гульнях Чэмпіяната 25-28 лютага 2014 года.

2 сакавіка ў Гродне абвешчаны днём зніжак

|

З ініцыятывы Міністэрства гандлю ў гэты дзень многія тавары можна будзе набыць танней, дзякуючы зніжэнню коштаў вытворцамі і гандлёвых надбавак крамамі.

Скідзельскі цукровы камбінат адкажа за забруджванне ракі Доўжыцы

|

Эколагі зафіксавалі ў пробах вады 10-разовае перавышэнне санітарна-біялагічных паказчыкаў.

Дзень беларускай мовы ў “Кубіку”

|

Крама-клуб настольных гульняў “Кубік” запрашае 21 лютага на святкаванне Дня роднай мовы: з гульнямі, забавамі, гарбатай і цікавосткамі.