З’явілася праграма VIII Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які пройдзе ў Лідзе
Удзельнікі з’едуцца ў Ліду 24 лютага.
Цырымонія адкрыцця пройдзе пасля святой імшы і прэс-канферэнцыі 25 лютага.
У гэты ж дзень распачнуцца спаборніцтвы ў групах: групы A і B у Лядовым палацы (“Ліда-1”), групы C і D у спарткомплексе “Алімпія” (“Ліда-2”).
26 лютага плануецца выезд гасцей на экскурсііі ў Нясвіж і Мір, а ўвечары – культурная праграма ў Лідскім замку.
27 лютага адбудзецца фінальная частка чэмпіянату.
Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны.
Падрабязную праграму глядзіце тут.
Чэмпіянат ладзіцца Каталіцкім касцёлам сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Паводле bizlida.by
Здымак football.by