У раёне Гродзенскай ГЭС пабудуюць сонечную электрастанцыю

|

Станцыя павінна акупіцца за 5-6 гадоў, а тэрмін працы сонечных батарэй – да 25 гадоў.

Дамова на праектаванне падпісана з Беларускім цеплаэнергетычным інстытутам, паведамляе БелТА.

Для гродзенскіх спецыялістаў гэта пілотны праект у галіне геліаэнергетыкі.

Станцыя размесціцца на тэрыторыі ГЭС і зойме 0,8 га. Яе сумарная магутнасць складзе да 300 кВт.

 

Развіццё сонечнай энергетыкі з пункту гледжання эканоміі арганічнага паліва і высокай экалагічнасці лічыцца вельмі перспектыўным. Сабекошт сонечнай энергіі – 6 цэнтаў за кВт/г. на цеплаэлектрастанцыях – 9-9,5 цэнтаў.

 

Гродзенская станцыя будзе невялікай, але яе будаўніцтва дазволіць ацаніць эфектыўнасць падобнага ўкладання сродкаў.