На Гарадзеншчыне прадпрымаюцца меры па прафілактыцы віруса Е.coli

|

Санітарныя службы ўзмоцнена правяраюць гародніну ў крамах, на рынках, у сталоўках. У летніках забаронена карміць дзяцей імпартнымі садавінай і гароднінай.

Паліва на запраўках падаражэла сёння на 31%

|

Канцэрн “Белнафтахім” тлумачыць рост коштаў неабходнасцю бараніць унутраны рынак ад вывазу бензіна і саляркі за мяжу. У гарадзенскай інтэрнэт-прасторы ўжо абмяркоўваецца акцыя ў адказ з боку аўтамабілістаў.

“Таямнічы кінатэатар Львоў” прагучыць ва Уроцлаве

|

Гродзенскі актор і бард Віктар Шалкевіч едзе ў Польшчу, каб выступіць на адным з юбілейных канцэртаў, арганізаваных з нагоды 10-годдзя Калегіюма Усходняй Еўропы.

У Гродне з’явіцца 250 новых беспрацоўных

|

Праз два тыдні прадпрыемства “Гроднатэкстыль” канчаткова спыняе працу. З 300 супрацоўнікаў адразу працаўладкаваць змогуць толькі 52 чалавекі.

Маладыя спартоўцы праедуць беларуска-польскую мяжу на роварах

Маладзёны з Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны прымуць удзел у шматдзённай роварнай гонцы, якая ладзіцца на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Фінішуюць раварысты ў Гродне 12 чэрвеня.

Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты ў Гродне не выклікала пытанняў?

Заўтра апошні дзень падачы заяўкі на неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта будаўніцтва цэха азотнай кіслаты акцыянерным таварыствам “Гродна Азот”.

У Гродне адзначылі 170-годдзе Элізы Ажэшкі

Сёння спаўняецца 170 год з дня нараджэння вядомай піьсменніцы Элізы Ажэшкі. Абласная бібліятэка імя Карскага ў гонар пісьменніцы зладзіла двухдзённае свята.

Падлетка на мамінай машыне спыніў толькі пісталет

|

15-гадовы падлетак, узяўшы мамін “Форд”, вырашыў пакатацца па начной Гародні. Пасля пагоні са стрэламі парушальніка затрымала падраздзяленне “Ахова”.

Тысячны “Нёман” выраблены ў Лідзе

|

Юбілейны аўтобус  вытворчасці Адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскія аўтобусы “Нёман” уручаны – прадстаўнікам санаторыя “Прыдняпроўскі” Гомельскай вобласці.

Па новых акцызах гарэлка можа каштаваць да 40 тысяч?

Урад Беларусі падрыхтаваў праект, у выпадку прыняцця якога наяўныя акцызы на піва, гарэлку і цыгарэты павялічацца ў 4-5 разоў.