“Таямнічы кінатэатар Львоў” прагучыць ва Уроцлаве

|

4 дні мерапрыемстваў, арганізаваныя для святкавання дзесятых угодкаў заснавання фонду, будуць ладзіцца з 9 па 12 чэрвеня. На імпрэзы запрасілі вядомых музыкаў і хоры з краін Усходняй Еўропы, якія выступяць у самых прэстыжных месцах горада. У суботу жыхары Уроцлава атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гродзенскага барда Віктара Шалкевіча ў “Klub Muzyczny Łykend”.

 

Калегіюм заснаваны ў 2001 годзе дзеля супрацоўніцтва паміж народамі Цэнтральна-Усходяй Еўропы. Штогод ладзіць разнастайныя праекты, у тым ліку Усходніую Зімовую Школу для студэнтаў апошняга курса, якія пішуць дыпломную працу па праблемах рэгіёну, Дні Беларускай Культуры, Фестываль Украінскай Культуры, а таксама шмат канферэнцый і сімпозіюмаў.

 

У межах сваёй дзейнасці фонд вядзе выдавецкія праграмы – “Беларускя Біблятэка” і “Гарадзенская Біблятэка”, дзякуючы якім свет пабачылі кнігі паэткі Дануты Бічэль, гісторыка Алеся Краўцэвіча і інш.

 

Здымак з polskieradio.pl