Маладыя спартоўцы праедуць беларуска-польскую мяжу на роварах
Спаборніцтвы адбудуцца ў некалькі этапаў: пачатак і першыя тры этапы ладзяцца на тэрыторыі Польшчы. Чацвёрты этап распачнецца ў польскай Сакулцы і скончыцца ў Гродне 11 чэрвеня ў 17.30-18.00 гадзін каля помніка Памежнікаў насупраць кінатэатра “Кастрычнік”. Заключны пяты этап пройдзе па дарогах Гродна і Гродзенскага раёна ў нядзелю 12 чэрвеня.
На наступны дзень у нядзелю адбудзецца заключны этап роварных гонак – па вуліцах Гродна і Гродзенскага раёна. Старт і фініш на вуліцы запланаваныя на вуліцы Соламавай.
Ці ўзнікалі праблемы з візай і як раварысты будуць пераадольваць польска-беларускую мяжу, распавёў Іван Найдзёнаў, суддзя спаборніцтваў:
– На сёння візы атрымалі ўсе ўдзельнікі роварных гонак без праблем. Пашпартны і мытны кантроль для ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў на 4 этапе з Сакулкі ў Гродна будзе ажыццяўляцца на стадыёне ў Сакулцы. Польскія і беларускія мытнікі і памежнікі збяруць усе пашпарты, праштампуюць і ўся калона ровараў і машын з трэнерамі і суддзямі рушыцца без прыпынку да мяжы. Пераязджайць мяжу будзем на Брузгах, не спыняючыся для праверкі.
Роварныя гонкі ладзяцца ўжо ў 24 раз, у іх арганізацыі пакуль зацікаўленыя і польскія, і беларускія мясцовыя ўлады, таму яшчэ ёсць зацікаўленасць захаваць гэтую традыцыю перамяшчэння праз мяжу на роварах, дадаў Іван.
Арганізатарамі з беларускага боку выступіў аддзел фізічнай культуры, спорта і турызму гродзенскага гарвыканкама, з боку Польшчы – Падляскі саюз раварыстаў.
Здымак з velogrodno.by